Про внутрибеларуский #шовинизм и #хамство
Перамога за намі!

Про внутрибеларуский #шовинизм и #хамство

Прывет з аўтобуса! Яшчэ раз усіх з 29мі ўгодкамі незалежнасці Беларусі!
Дык вось, еду я у 102ім аўтобусе з сябрамі пасьля “любоў, свабода” на #плошча2020 і тут нейкі стары “пярдун” (#ганарыстыпарсюк) з #бчб сцяжком, заткнурым у куртку на грудзі, пачаў гучна “прапагандосіць” такой жа пажылой мадам: выканкам – усе дармаеды, прыкарытнікі (1/3 дакладна, а астатнія патрэбныя ж пакуль); бюджэтнікі – прадажныя і такія і сякія (а наперадзе стаіць “правакатар” з чырвона-зяленым сцяжком і мінскім і маўчыць) а мне ужо выходзіць і выходзячы толькі паспеў крыкнуць яму: не ругайцеся – свята ж!
Дык пра што я: унутрыбеларускі шавінізм, звычайнае хамства, якога хапае па абедзьва бакі. Давайце вучыцца паважаць/ставіцца паважліва да маладушных “бюджэтнікаў”, у якіх гэта адзіны хлеб, ці пенсіянераў-камуністаў, у якіх можа пенсія за 500р. і ім (0.5% народа) не хочацца перамен і норма, што сілавікі фашыствавалі і 43 трупа ужо пратэстоўцаў ці мо як фальшуе #БТ : сілавікі далі рашучы адпор наркаманам і крымінальнікам 3 загінулых і г.д. Я ўжо не кажу пра любіць* такіх, бо мала гэта вызнаваць на мітынгах як найвышэйшую каштоўнасць нацыі – трэ быць адкрытым на Бога, Які ёсць Любоў.
Я дазваляю сабе толькі абражаць адносіны улады да іх – гэта не апускае “крэпасных”. Старайцеся “апусціць” іх пазіцыі не апускаючыся да абраз, к.л.
І вешайце інфу без травмуючых дзіцячую псіхіку фотак пра мірныя ахвяры з пытанням ці не сорамна ім маўчаць ці хадзіць з “сцяжком узурпатара”?

    Shares
Close Menu