Пасланне да народа Беларусі з нагоды Дня Волі!

З надыходзячым Дабравецем, каталікі!

З надыходзячым Днём Волі, патрыёты!

                                                                              
Не хачу смерці грэшніка, — кажа Пан, —
але каб адвярнуўся ад шляху свайго і жыў.

Эзх 33, 11

Запрашаем усіх беларусаў у Дзень Волі на свята Дабравесце ў мясцовыя касцёлы на вечаровыя Імшы, бо сапраўдная Воля даецца Богам праз Яго Сына, Езуса Хрыста, брамай у гэты свет для Якога стала Багародзіца. Сімбалічна, што незалежнасць Беларусі была абвешчана у Дабравесце, дзень калі арханёл Габрыэль “распачаў” новы Божы план збаўлення для Свайго ўжо новага народу – хрысціян і людзей добрай волі. Пэўныя, што гэта не выпадковасць – гляньце на тыя пакуты праз якія праходзілі і праходзяць сапраўдныя патрыёты Беларусі – шмат беларусаў будуць багатымі у Небе!

Чаму яшчэ варта наведаць касцёл вечарам 25 сакавіка, нават і праваслаўным, хіба акрамя гарадзенцаў: так вы дасцё сігнал (напрыклад фота з сябрамі ля касцела) маладушшу свайго архіпастыра Веніаміна, паставіце яму у прыклад епіскапа гродзенскага Арцемія; прадэманструеце адзінства хрысціян, да якога заклікае нас Хрыстос; выкажаце пратэст супраць гвалта і хлусні, памоліцеся за палітычныя ахвяры і пра рэальны дыялог рэжыма з палітычнай апазіцыяй (#графік2020).

Хоць мы і заклікалі Ціханоўскую і Латушка змяньшаць авяры сярод мірных пратэстоўцаў шляхам змены шэсця на кароткачасовы дружны выхад кожнага шматкватэрніка у свой двор, але наведваннем (без атрыбуцікі!) касцёла вы можаце быць разам на цікавай духоўнай лекцыі-экскурсіі па каталіцкім жыцці, бліжэй пазнаёміцца з каталікамі, атрымаеце Божае блаславенне на далейшае змаганне з сіламі Цемры і не дасцё міліцыянтам сапсаваць вам свята.

Пару практычных парад: апраніцеся святочна, страйцеся загадзя даведацца расклад працы бліжэйшага касцёла і не спаздняцца, пачувайцеся у касцёле свабодна-стрыманна, старайцеся сядаць ці стаяць ззаду, калі не маеце праблем са слыхам, не шуміце. Імша складаецца з двух частак: Літургія Божага Слова і Лутургія Божага Цела і Крыві. Крыху містычна, але пасьля першай часткі вы можаце зыйсці і прапусціць не меньш цікавую другую ды Божае бласлаўленне, што даецца у канцы Імшы.

Магчыма пасля гэтага вы зможаце у поўным разуменнем падтрымаць у новай Канстытуцыі Беларусі абарону чалавека ад моменту яго зачацця (эмбрыёна), услед за разумнымі японцамі.

(С) рух “Единство”

    Shares
Close Menu