Please or Register to create posts and topics.

МАНІФЕСТ-2020

«Мара без спраў мертвая!» М.Арцюхоў

Аўтарытарны рэжым «страны для жизни» Аляксандра Лукашэнкі, які скраў нашы палітычныя правы, шмат магчымасцяў у народа, мае сыйсці на свалку гісторыі з нашай падзякай за тое добрае што зроблена і яго асабистай недатыкальнасцю дзеля трансфера улады «без крови и вакханалии». Беларусі даўно патрэбная рэформы і новы Лідэр беларускага народа. Ім можа стаць Адзіны кандыдат ад апазіцыі (права-цэнтральнай яе часткі), а можа грамадзкі лідэр.
Пэўныя, што новым прэзідэнтам Беларусі годны быць той, хто:
1. Падтрымае гэты маніфест;
2. Падчас так званых «выбараў»-2020 прыкладзе ўсе магчымыя намаганні да адзінства (супрацы) з іншымі кандыдатамі на прэзідэнта Беларусі, партыямі, рухамі, палітычнымі ініцыятывамі, у тым ліку з камуністамі і «Еўрапейскай Беларуссю» дзеля Перамогі-2020 над аўтарытарызмам;
3. Непрагібаемы, мужны, разумны, сумленны, ахвярны, кантсруктыўны, адказны, патрыет, рэфарматар, дазнаны юрыст ці эканаміст (ці асоба дазнаная у кіраванні дзяржаўнымі макрапрацэсамі);
4. Разглядае ініцыятыву «Свежага ветру» (Уладзіміра Мацкевіча) пра Устаноўчы Сход па прыняццю новай сапраўды дэмакратычнай Канстытуцыі, як магчымую частку уласнай стратэгіі Перамогі-2020 над беларускім аўтарытарызмам;
5. Забавяжацца не пазней 6 месяцаў ад выбрання прэзідэнтам, прапанаваць на рэферэндум ці правесці Устаноўчы Сход беларускага народа для прыняцця сапраўды дэмакратычнай Канстытуцыі рэальна прававой, сацыяльна арыентаванай Беларусі, з рынкавай эканомікай;
6. Выступае за будову сапраўды народнай рэспублікі з моцнай грамадзянскай супольнасцю;
7. Перагледзіць, а не разарве, саюзную дамову з Расійскай Федэрацыяй, ці галосна параіцца з народам пра гэта на рэферэндуме і зробіць з дамовай паводне волі большасці.
Мы заклікаем усіх будаваць магутную Беларусь і свабоднае грамадзтва на прынцыпах: плюралізму, дабрасуседства, грамадзкага кансенсусу, сацыяльнай адказнасці, персанальнасці адказнасці і дапамогі.
Сям’я, адукацыя, інавацыі – вось, па-нашаму, аснова будучых посьпехаў Беларусі. Актуальная сямейная палітыка нас, з большага, задавальняе, як і мілітарная палітыка. Але тут трэба, не адбіраць дзяцей, а больш падтрымліваць незлаўжываючых бацькоў, даць жанчыне права самой вырашаць дзе нараджаць, ну і 1/3 сямейнага капітала даваць ужо на другога дзіцё; а ў войску патрэбна ўвесці грамадскі кантроль і большую празрыстасць.
Ніжэй наша бачанне так патрэбнай працы беларускага ўрада для стварэння сапраўды вольнай і квітнеючай Беларусі: першы раздзел прысвечаны развіццю чалавечага капіталу: адукацыя, медыцына, сацыяльная палітыка, культура і развіццё спорту; другі – эканоміке; трэці – дзяржбудаўніцтву.

1. Чалавечы капітал
1.1. Адукацыя.
Нам трэба новая беларуская школа, заснаваная не толькі на запашванні ведаў, а перадусім для развіцця падставовых здольнасцяў вучня: умець вучыцца, крытычна мысліць, камунікатыўнасць, супрацоўніцтва, творчасць, стрэсаўстойлівасць, гнуткасць, умець прайграваць.
Вышэйшая адукацыя і навука таксама павінны быць рэфармаваны. Адукацыя павінна зрабіцца агульнадаступнай незалежна ад узросту, у т.л. і непаўнаспраўным асобам, перагледжана на карысць анлайн курсаў, кшталту Лятучага універсітэта, Інстытута бізнэса і каммунікацый. Маюць быць перагледжаны і правілы прысваення навуковых ступеняў у святле прыярытэту аўтарскага права: падоўжана да 3 год іх абскарджанне з правам далейшага ужо судовага зняцця такой ступені. Трэба укладаць больш дзяржаўных грошаў стымулюючыя выплаты, гранты, магчымасці таленавітых людзей, якія хочуць атрымаць акадэмічную адукацыю і займаюцца навукай .
Важная таксама лібералізацыя дзейнасці прыватных устаноў, прыватных школ, прыватных дзіцячых садкоў, інстытутаў, універсітэтаў і т.д., аднолькавыя умовы іх дзейнасці з дзяржаўнымі (за выключэннем фінансавання, калі іншае не агаворана дзяржзамовай), права настаўнікаў вучыць па індывідуальнай методыке. Месца фармалізма у адукацыі мае заняць вынік! Бюракратызм мае тут знікнуць! Варта таксама ўвесці абавязковасць праверкі праграмай «Анціплагіят» усіх рэфератаў, дыпломных, курсавых, доктарскіх і г.д., паступова давесці працэнт да нямецкіх стандартаў (12 %).
1.2. Ахова здароўя.
Для кардынальнага паляпшэння тэхнічнага і кадравага забеспячэння, паляпшэння якасці паслуг, наша медыцына мае быць рэфармавана па прынцыпу «безадказны плоціць больш»: усе з 16(18) год маюць пераходзіць на медычнае страхаванне (напрыклад ад 3% ад заробку ці ад 60р/у год): правяраецца актуальны стан здароў’я, прывіўкі, шкодныя звычкі і нездаровы лад жыцця – усё гэта павінна падвышаць кошт страхоўкі, стымулюючы тым самым да здаровага ладу жыцця, змяншэння чэргаў, разгрузке лекараў для большай самаадукацыі і прафесійнага роста
Таксама ў Беларусі мае адбыцца росквіт прыватных лякарань і індывідуальнага атэставаных лекараў, наданне ім дзяржпадтрымкі праз кампенсацыю часткі кошту аказаных паслуг медычна застрахаваным (пацыент зможа выбіраць дзе узяць паслугу паміж дзяржаунай і , часта даражэйшай і якаснейшай, прыватнай). Лекарам неабходна даць больш свабоды і асабістай адказнасці за тое, што яны робяць, за сваю дзейнасць, каб яны імкнуліся развівацца і рабіць свой публічны «партфоліа».
1.3. Сацыяльная палітыка.
Пераадоленне беднасці – адна з сноўных задача любога урада. На жаль, у Беларусі больш за мільён нашых суайчыннікаў жывуць за межамі беднасці: яны атрымліваюць менш, чым пражытачны мінімум, які складае 231,83 бел.рублі. Яшчэ каля дзвух мільёнаў атрымліваюць ад 232 да 375 рублёў і жыве у рысе беднасці.
Каб чалавек мог адчувац сябе прыстойна і жыць годна нам трэба пастарацца падвысіць пражытачны мінімум да 400 рублёў. Таму мы заклікаем працаваць над тым, каб эканамічны рост, рэформы, забяспечылі неабходныя для гэтага рэсурсы.
Дакладнасць, персанальнасць выкарыстання і прадастаўлення сацыяльных паслуг і сацыяльнай абароны таксама вельмі важная, таму рэформа гэтай сферы мае быць распачата першай!
Мы мяркуем, што сям'я, хатняя гаспадарка, даходы якой не вельмі высокія, не павінны марнаваць больш за 50 працэнтаў ад агульнага даходу на камунальныя паслугі і ежу. Пакуль урад не забяспечыць іншы ўзровень даходаў для гэтых людзей, дзяржава павінна абараняць такія сем'і і актыўна дапамагаць ім субсідыямі. Пасобіе па беспрацоўю мае таксама істотна падвысіцца хаця б да 50% ад ранейшага заробка ці мінімальнага спажывецкага кошыка, але на час перакваліфікацыі ці да 3(6) месяцаў.
1.4. Культура і спорт.
У культуры Беларусі заклікаем рэалізаваць тытульнасць беларускай мовы, больш падтрымліваць нацыянальна-афарбаваныя праекты.
Прафесійны спорт мае быць аддазены на прафесійне самакіраванне замест прызначэння набліжаных да улады. Мы павінны таксама глядзець на развіццё масавага спорту, бо чалавек будзе здаровым, калі ён пастаянна займаецца фізічнай актыўнасцю, вядзе здаровы лад жыцця. Трэба актыўней стымуляваць людзей, прафсаюзы, бізнэс, ствараць для беларусаў належныя ўмовы для гэтага, і самім не адставаць.
1.5. Ветэраны, людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
Калі пра вэтэранаў, то гаворка тут пра павагу і годнасць тых людзей, якія ў патрэбны час сумленна выступалі за абарону нашай пра-Беларусі (БССР у складзе СССР), выконвалі інтэрнацыянальны доўг (напрыклад: Аўганістан), змагаліся са злачыннасцю, стаялі на варце незалежнасці ці бяспекі краіны, ці выконвалі іншыя небяспечныя грамадзкакарысныя заданні урада (напрыклад: Чарнобыль). Трэба, каб наша грамадства, урад паважалі такога чалавека і аддавалі такім належнае, таксама як і чалавеку, які заступіўся ці заступіцца за нашу краіну, беларускі народ, ў патрэбны час.
Калі пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі, то вартаа інтэнсіўней набліжаць да людзскіх умоў жыцця тых у каго яны далёкія ад задавальняючых. І тут трэба грошы, а значыць: рэформы, адукацыя і інавацыі!

2. Эканоміка.
2.1. Эканоміка.
Нам неабходны эканамічны рост ад 5% у год, а не убогі, стагнуючы, у 1%, як леташні, селета і наступныя 5 год! Гэта патрабуе кардынальнага павышэння ўзроўню эканамічнай свабоды ў краіне, таму што свабодны чалавек больш прадуктыўны і актыуней ульюцца сюды інвестыцыі. Таму мы, безумоўна, за эканамічную свабоду, імпартазамяшчальнасць, інавацыйнасць эканомікі.
2.2. Фінансы.
Дзяржава павінна быць прадказальнай, таму што бізнес можа расці ва ўмовах, якія прадказальна планаваць. Для гэтага варта адразу давесці да грамадзтва планы на рэформы, публічна іх абмеркаваць.
Мы патрабуем менш запазычанняў, назапашванне залатога запаса, валютных рэзэрваў Нацбанка РБ. Беларусі трэба каб дзяржбюджэт быў заўсёды з прафіцытам.
Мы заклікаем як хутчэй знізіць дзяржаўны (на кожнага беларуса каля 5000$) доўг – мае паўстаць Стратэгія па яго хуткай ліквідацыі.
2.3. Падатковая сістэма.
Мы таксама патрабуем перагледзець падатковую сістэму: яна патрабуе уключэння правільных стымулаў для бізнеса і інвестараў, роўныя правілы гульні суб'ектам гаспадарання, адміністрацыйныя паслугі павінна быць максімальна таннымі, лічбавая апрацоўка ўсіх працэсаў, наколькі гэта магчыма.
2.4. «Зяленая эканоміка».
Той, хто забруджвае, і той, хто наносіць шкоду сваёй дзейнасцю, павінны абкладацца падаткам больш. У той жа час тыя, хто ўкладвае грошы у сваю экалагічнасць, мае аслабадняцца на сумму экаінвестыцыі, падтрымлівацца.

3. Дзяржава.
3.1. Дзядсектар.
Дзяржсектар мае спазнаць структурныя рэформы (дзяржаппарат, эканоміка, дзяржпрадпрыемствы), павінны быць рэфармаваны МУС (абавязковае валоданне работнікамі беларускай мовай, правамі чалавека, спец і кампутарнай тэхнікай; абнавіць тэхнічна і арганізацыйна спрасціць; адабраць лепшых пры скароце ці атэстацыі, асабістага складу да еўранормы на працягу 3-5 год), КДБ (асудзіць культ Ф.Дзяржынскага і прыбраць яго публічныя помнікі і выявы; перайменаваць напрыклад у Служба дзяржаўнай бяспекі (СДБ), абавязковае валоданне супрацоўнікамі беларускай мовай, гісторыяй дзяржаўнасці Беларусі, правамі чалавека, спец- і кампутарнай тэхнікай, і іншымі неабходнымі ведамі і ўменнямі, праверка на вернасць Беларусі – па выніку атэстацыі адабраць лепшых і таксама, адабраць лепшых пры скароце асабістага складу да еўранормы на працягу 3-5 год).
Дзяржава па-максімуму павінна саступіць месца ініцыятывам, бізнесу, грамадзтву, захоўваючы прававы, сацыяльна-арыетаваны, рынкавы характар Беларусі.
Варта перагледзець адміністрацыйную будову Беларусі і выбраць аптымальнейшую.
3.2. Новая Канстытуцыя.
Безумоўна патрабуем абмяжаваць 2-мя тэрмінамі срок прэзідэнцтва, калі не зусім адмовіцца ад яго. Варта публічна перагледзець цалкам дзеючую Канстытуцыю ці напісаць зусім іншую, а не наупрост вяртацца да варыянта 1994. Усё гэта неабходна запусціць адразу па прыходзе новага Лідэра да улады, а мо лепш і раней, як прапануе «Свежы вецер».
3.3. Правы чалавека.
Кажучы пра правы чалавека, мы перадусім маем на увазе скрадзеныя аўтарытарным рэжымам А.Лукашэнкі права на свабоду сходаў, аб'яднанняў, слова, веры. Тут мы заклікаем карыстацца стандартамі OBSE.
Усё што датычыць правоў меншасцяў (напрыклад: ЛГБТ) мае быць дазволена без шкоды традыцыйным беларускім маральным каштоўнасцям, грамадзкаму парадку, а у выпадку грашовых затрат – выдзяляць такім грошы толькі па адабрэнні Парламентам. Прапануем ураду разгледзець і пытанне сувымернай грашова-пенсійнай кампенсацыі ўсім рэпрэсаваным актывістам, што будзе справядліва.
3.4. Рэформы.
Без рэформаў Беларусь чакае заняпад ці страта каштоўнай незалежнасці, што непрыймальна для нас. Таму урад мае адразу прыступіць да рэформаў, іх абмеркавання перадусім з мэтавымі групамі, а пазней і публічна.
Чалавек мае быць абаронены пры скарачэннях, аптымізацыях – служба занятасці мае і далей прапаноўваць перанавучанне на патрэбныя эканоміке спецыяльнасці, садзейнічаць распачаццю уласнага бізнесу. У сваю чаргу адзінаразавая дапамога на распачацце уласнага бізнесу мае быць падвышана да 5000 рублёў.

На заканчэнне.
Мы спадзяемся разам з вамі будзем мірным прававым шляхам прасоўваць росквіт Беларусі і свабоду беларускаму грамадзтву. Вось наш крок-2: Дзе: мы – на Плошчы! Калі: 15.03.2020 а 18-00! З чым: лозунгамі! (макеты хутка з’явяцца на нашых каналах сувязі; сцягі вітаюцца толькі у пары з ідэйна апанентскім, т.б. бчб з чз; калі ваш уласны лозунг супярэчыць вышэйзгаданым прынцыпам – просім не разгортваць! Правакацыі караем жорстка! Мужных хлопцаў просім у Службу парадку!). З 15.02.2020 заклікаем ладзіць праманіфестцкія забастоўкі і за вяртанне скрадзенага права выбару! Не бойцеся! Нас – большасць!
Калі тут нешта не напісана, то гэта, на наш погляд, не партрабуе тэрміновай кардынальнай пераробкі, рэфармавання, і мае ўдасканальваца у працэсе кіравання краінай. Вы не згодныя? Цудоўна! Дасылайце нам канкрэтнае пытанне і ваша бачанне яго вырашэння!
Вы толькі ўявіце як добра будзе жыць у роднай, свабоднай, шчаслівай, заможнай, квітнеючай, Беларусі! Вы свабодныя і у вас усе ўмовы зрабіць сваё шчасце самому/самой, а дзяржава ўсцяж для людзей! Вы столькі марылі пра гэта і «бац»! «Гэта нарэшце здейснілася!»
Калі вам уяўленае даспадобы – перашліце гэты маніфест-2020 сябрам, знаёмым, падпішыцеся на нашу групу у сацсетках, раздрукуйце і параскідываце яго сваім суседзям па пад'езду, калі да вас гэта ніхто не зрабіў раней (непатрабуючыя папяровы варыянт могуць на паштовых скрынях наклеіць/напісаць у правым верхнім куце “А(дзінства)”, калі вы не пазначылі скрыню для зваротнай сувязі). Будуйма шчаслівую, вольную і заможную, квітнеючую, Беларусь разам! Квітней і будзь вольнай Беларусь!
Далучацеся да нашых каналаў сувязі, каб не прапусціць важнае: як зладзіць эфектыўную забастоўку, як атрымаць працу у Польшчы пры звальненні за сваю актыўнасць, іншую карыстную інфармацыю, як перамагчы аутарытарны рэжым А.Лукашэнкі.

    Shares
Close Menu