З клопатам пра культуру…

З клопатам пра культуру…

Мой уваход у беларускую культуру пачаўся з “Дня без чужога слова” Нашай нівы у 1998 годзе – калі я смела пачаў размаўляць па-беларуску. У недзе гэты час я стаў практыкуючым каталіком беларускамоўнай парафіі св.Роха, што на Залатой горцы у Мінску і далучыўся там да хора.  

У 2002 годзе мы з сябрамі заклалі культурна-асветніцкае таварыства “Хаўрус сяброў”, які займаўся папулярызацыяй касцельнай музыкі і беларускіх калыханак, зладзіў адзін конкурс дзіцячага малюнка, правеў шэраг семінараў па гісторыі беларускай хрысціянскай дэмакратыі, выдаўшы адпаведную брашуру. З гэтага ж часу я пачаў займацца Пілігрымкамі даверу, дзе для маёй группы абавязковым было навучыцца танчыць Лявоніху і заспяваць разам адзін з беларускіх спеваў да Фэста нацый. Агулам праз мяне так прайшло больш за 350 чалавек.

Пазьней я адыйшоў у палітыку, часам падтрымліваючы дзобязьна Беларускую Музычную Альтэрнатыву, таму знаны з Віталём Супрановічам, Алесам Таболічам. Натуральна, што ўвесь гэты час я спяваў і працягваю спяваць у касцёльным хоры, зараз праўда ўжо пяць год у Чырвоным касцёле Сымона і Алены у Мінску. 

З 2006 года рэпрэсіі супраць аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй, сустаршынём якой я быў з яе заснавання і па 2004 год, зменьшылі мае магчымасці спансіраваць ці праводзіць некія дадатковыя да хору мерапрыемствы. 

З 2018 года я пачаў хадзіць на ампірныя танцы і быў удзеньнікам двух ампірных балаў. Нажаль, каранавірус спыніў рэпетыцыі аж да гэтага дня. Але не бывае ліха без дабра – Віктар Бардасаў, мілавічанін, восенню 2020 запрасіў мяне на народныя танцы на Чапаева 3, цьверда запэўніўшы, што я “ампіркам” не здраджу, а толькі ўдасканалюся у народных такцах. Я даў брату веры! І не памыліўмя! 

Для мяне было дзівам убачыць на танцавальных занятках у “Мілавіцы” высокапрафесійнага майстра народнага танца Міколу Козенка, які на грамадзкіх пачатках вучыў і працягвае вучыць ахвотных сапраўднаму народнаму танцу з характарам, што не можа не вызываць павагі і салідарнасці з такім велікадушным чынам! 

Я і да гэтай пары захапляюся здольнасцю мілавічанкі Аліцыі Крэмоўскай заўсёды ўсьміхацца танчачы, не кажучы пра яе цудоўную пластыку. Варта адзначыць высокі танцавальны ўзровень мілавічанак  Дарьі, Насты, Лізы, якія займаюцца ўсяго два і мала больш год. Асобна выдзялю маю звычайную партнёрку Антаніну з узростам 52 гады. Так, яна можа часам зрабіць адзін замест двух паваротаў, але дасканала. 

Варта тут адзначыць і фізкультурны аспект народных танцаў: Антаніна спакойна хадзіла высока у горы з мужчынамі, я спакойна прабягаю 15 км і магу паскорыцца да максімуму за паўкіламетра да фініша, здолеў не дрогнуць пасьля актыўнейшай Жабкі  і на дзьвух астатніх інтэнсіўных танцах на берагіньеўскім юбілеі. Цікава, што пры бегу я пацею ня шмат, а пры танцах пот льецца ручаём! Адным словам: народныя танцы – гэта не толькі сіла пэўных мышц і гібкасць суставаў, даўгалецце, але і дабротная вытрымка, дысцыпліна, добры гумор старанага танцора. Для поўнага эфету да ідэальнага здаровага ладу жыцця варта было б 4 разы на тыдзень так энтэнсіўна займацца, але ці вытрымлівалі бы новенькія? Ня пэўны! Таму дадаткова самастойна хажу 2-3 разы у тыдні трусцой  больш паўгадзіны, калі няма палявых ці цяжкіх будаўнічых прац. 

Бяз слоў не абыйдзецца і пра выдавецкі патэнцыял “Мілавіцы” і асабіста Міколы Козенка, берагінцаў: я ўпершыню раблю нарыс у зборнік, многія танцоры таксама адзначаца і ўжо адзначыліся раней, выдадзена больш за сорак разнастайных кніг па беларускіх танцах, фальклёру і выхаваўчаму працэсу!

Я ўдзячны Богу і сп.Міколу за дадзеную мне магчымасць па-майстэрску асвайваць народныя танцы і выступаць на сцэне, мець да 6  гадзн (3дх2г) энтэнсіўнага “фітнэсу” фо фры, асабліва у гэты час калі многія  сапраўдныя падрыёты Беларусі абкладзены штрафамі і павыганятыя з працы, а мяне выгналі з ТАА “Гастэлаўскае” яшчэ вясной 2019 за тое што наваў рэчы у краіне сваімі імёнамі аўтарытарным рэжымам. Удзячны і за знаемства з спадарыняй Антанінай Абрамовіч, настаўнікамі і дырэктарм метчанскай школы й дзіцячага садка. 

Гэта велькі мудры і смелы педагагічны ход: навучыў  – адпрактыкаваў – у бой! Мой першы такі “бой” быў 14.05.2021 у Старой Метчы Барысаўскага раёна на 25-гадовым юбілеі Заслужанага любіцельскага калектыва”Берагіня” – упершышю скокнуў узвысь Жабку аж тры разы! І адразу Крыжачок! От тут была праблема ўсміхацца перасохшымі вуснамі! А як сэрца білася і пот ліўся пасьля! Аддыхваўся хіба столькі колькі і танчыў! Вось гэта вопыт! Шчыра, кажучы, мы выглядалі выгодней за берагіньцаў: там усяго дзве старэйшыя дзяўчынкі ззялі ўсьмешкамі, а унас нават бедная на ўсмешкі Наста усьміхалася як ніколі! І чаму гэты мы, Мілавіца, яшчэ не заслужаныя!? 

Не меньш цікавымі для мяне былі і 8-ыя Мядоцкія (так тамтэйшы край завецца, іх малая Радзіма) чытанні: пасмяяўся з грунтоўнага даклада пра хлебныя дзірачкі другакласніцы, даведаўся пра слаўную гісторыю “Берагіні”, паслухаў даволі мудрыя словы Аляксея Рагулі пра мову і фальклёр як клей для яднання народа, этаса, нацыі, ажно так што па дарозе дамоў я яго распытаў пра шмат цікавага для майго сайта руха “Адзінства” і аж пра Нацыянальную Дактрыну (Ідэю)! І ўсе гэта пад цудоўны голас нашай Лізы, што пяяў народныя і сучасныя беларускія сьпевы!  Во як!

Таму з нагоды 25-ага юбілея мае вам падарунакі, берагіньцы:

У Берагіні – юбілей!

Ты Заслужана і міла!

Танчыш, пяеш й так далей –

У самы квеце твая сіла!

***

Будзь жа пладавітай маці,

Каб і лёс быў паспяховы,

Маглі іншыя ўкахаці

Дух твой і імпэт жыццёвы!

(с) 2021 #артюшок

Зачапілі мы на берагіньскім Юбілеі і пытанне папулярызацыі мётчанскай навучальнай  парадзігмы і як мне тут не ўспомніць свой праект правак у Канстытуцыю Беларусі ад 2020 года ад руха «Адзінства», які я заклаў як трайны «запавет» дырэктара ТАА «Гастэлаўскае» на маю трайную просьбу не выганять мяне з працы і са службовай хаты, а перавесці водзіцелем аўтобуса ці на ферму скотнікам –  «займись другим!» Вось я і заняўся нашым аўтарытарным рэжымам, выдаў для яго Маніфест-2020, дзе гучаць заклікі аб паскарэнні пабудовы нацыянальнай дзяржавы, падтрымке беларускай культуры, асабліва мовы. 

Што тычыцца майго бачання практычнай рэалізацыя падтрымкі беларускай культуры, то тут можна праз Міністэрства культуры і прыватных інвестараў падняць культуру на узвысь за 2-3 гады за кошт разняволення. Думаю і цудоўнае  валоданне новым прэзідэнтам беларускай мовай, народным танцам ці спевам будзе таксама спрыяць гэтаму.

Размова з філосафам А.Рагойшай падштурхнула мяне задумацца глыбей не толькі над нацыянальнай ідэяй, але і над папулярызацыяй народных танцаў. Каб я быў прэзідэнтам, я б увёў абавязковыя заняткі культуры у школы і мо вышэй, даў бы льготы для белмоўных опэн-эйр, дыскатэк, іншых культурніцкіх традыцыйных ініцыятыў, запачаткаваў бы фальклёрныя анлайн/тв  ток-шоў – адным словам: даў бы нашай Культуры волю, шырокі прастор! Натуральна, што я быў бы адкрыты на супольныя з суседзямі праекты і цікавыя культурніцкія ініцыятывы, стварыў бы для іх цяплічныя ўмовы! 

Няхай квітнее Беларусь і жыве вечна!

(С) 16.05.2021 Мікалай Арцюхоў

    Shares
Close Menu