Ці сапраўды “усё ясна з малітвай”, ці “прасіце – і будзе вам”, як кажуць некаторыя святары?

Ці сапраўды “усё ясна з малітвай”, ці “прасіце – і будзе вам”, як кажуць некаторыя святары?

Хвала Слову Божаму!
Ці сапраўды “усё ясна з малітвай”, ці “прасіце – і будзе вам”, як кажуць некаторыя святары? І яшчэ шмат чаго цікавага пра “#малітва” і для душы карыснага – ніжэй 😊

Учора (Папялец) мы чулі, што Бог “у тайне” і калі молішся то у тайне маліся Яму, а не як фарысеі “напаказ”. А з пятніцы да нядзелі на шостым #крок супольнасі “#Каштоўнаяпярліна” “МАЛІТВА” і раней я “чуу” і іншае…

“Малітва па сутнасці – гэта дыханне новага чалавека, яго перавага радасць,крыніца сілы і дзеяння Духа Святога у ім.” Таму курс заклікае быць вернымі практыке штодзенная “Скініі адкрыцця”*.

Сам Езус – выдатны прыклад малітвы: малітва ў пустыне, у Гефсіманскім садзе, на гары, “Ойча наш” і інш; прыносіў вучняў Айцу, супакутаваў у немаччах, маліўся аб распазнанні “тайны Волі Божай”, былі у Яго узкрыкі і плач. Выдатнымі абразцамі малітвы ёсць малітвы Аўраама, Давіда (Псалтыр), Магніфікат Багародзіцы.

Добрая малітва ідзе “ад сэрца”, пакорліва, цнатліва, засяроджаная, нешматслоўная, канкрэтная, хаця Бог і ведае нашы патрэбы наперад (Мц 6:7-8). Яна просіць у імя Хрыста не сумняваюцыся (Мк 11:24) і ў радасці заўсёды дзякуе. Плённая ж яна, калі вы ёсць у Хрысце**.

А дзе 2 ці 3 (у сям’і) сабраліся і у імя Хрыста згодна парпросяць аб чым Айца – будзе ім (Мц 18:19-20). Але тут варта задумвацца ці на дабро просіце, ці згодна з #БожаяВоля? Узяць той жа #короновирус…

Бог адказвае на шчырыя малітвы сваечасова, хаця нам і здаецца што Ён не чуе нас. Напрыклад ты молішся за неверуючага супруга ужо 20 год а ен як быу так і ёсць “балбесам”, ды варта узгадаць, што супруг такі святасцю/праведнасцю такой супругі будзе збаўлены, але, думаю, не варта кідаць маліцца за яго збаўленне і, натуральна, любіць 😊

Важна! У добрай малітве наперадзе ідзе падзяка, праслаўленне, а толькі затым просьбы. Гляньце структуру “Ойча наш”: праслаўленне, просьба (, праслаўленне).

Часта Бог заклікае у малітве нас дерзаць (напрыклад: аб большых дарах Духа Святога), “уповать”. Яму падабаецца наша разумная настырнасць 😊

На канец раскажу вам пару цудаў, якімі дзяліліся прысутныя….

Адін чалавек пайшоў за ягадамі у лес падчас Хауера-2016 і раптам гул ветру – лес гнецца пад 45% у яго бок. Ён выбягае на палянку , аглядаецца каб дравы пры падзенні яго не закранулі, падае на калені і моцна просіць Бога выбавіць яго…. Раптам!…. Вецер мяняе напрамак у бок! Ці не слава Богу?! 😉

Былі ў аднаго чалавека барадаўкі. Што ён не рабіў (лазар, крыядэструкцыя) – не выводзіўся гэты вірус. Надаела яму гэта – моцна папрасіў Бога ацаліць сябе. Не раптам, але вірус пачаў зыходзіць “на вачах” і барадаўкі зніклі за месяцы два. Ці не слава Богу?! 😉

Яшчэ ехаў адзін чалавек у тралейбусе: заходзіць троіца (2 жанчыны і мацююкаючыйся громка пьяны мужчына) і сядае побач яго. Ён пачаў сэрцам маліцца аб супакоі для гэтага п’янага – праз хвіліну п’яны сціх! Выходзячы, адна з гэтай троіцы, проста падзякавалі яму (за малітву). Ці не слава Богу?! 😉

“Бласлаўлю цябе у тваім існавані…” – пяецца у адным спеве… Так! Бласлаўляйце не толькі гонячых/праклінаючых вас! (Лк 6:28)
Вось як вучыў Бог бласлаўляць:
“Хай блаславіць цябе Госпад і захавае цябе!
Хай пагляне на цябе Госпад светлым тварам Сваім і змілуецца над табой!
Хай зверне Госпад твар Свій на цябе і дасць табе супакой!” Лічбы 6:23-27

Дзякую кс. Юрыю Барку за адзінадумства! Мой адказ яму наконт праклёну – вернеца вам. Я ж калі злуюся моцна – прашу Суд Божы на лукашысцкіх забойцаў, лжэсведкаў і ім падобных – дык толькі для #убеление! А звычайна Духа Святога на іх супольнасцю просім 😉

“Наш Бог магутны! Ён міласэрны!”

Будзь ласкавы:
Пастаў “лайк”, калі нешта новае адкрыў для сябе!
Пастаў “люблю”, калі вельмі спадабалася!
Пастаў “Ого!”, калі здзіўлены цудамі!
Пастаў “Плачу”, калі доўга не малілася сэрцам!
Пастаў “Злы”, калі не верыш, не згоданы! Але аргументуй у каменце!

Сведчанні малітоўных цудау вітаюцца!!!

#пост #Папелец


  • #Скініяадкрыцця – гэта час цалкам аддадзены на дыялог з Богам. Трэба адасобіцца ад усяго, запаліць свечку, як святло Хрыста, перкрыхачацца і з малітвай да Духа Святога распачаць #чытаннедня з #Малітоўнік ці папяровага: каб адкрыу што Бог сёння хоча нам сказаць. Па чытанні ці падчас варта разважаць у сэрцы #Слова, а затым памаліцца “Ойча наш”, “Вітай Марыя”, “Хвала Айцу”. Пасьля можна згасіць свечку і прасіць каб святло Хрыста заўсёды ( і усюды) было з намі і перакрыжавацца. Я пачау як месяц рабіць яе. З непрыстаннасці малітвы я як устаю дзякую Богу і прашу бласлаулення на дзень бягучы, папіўшы гарбату малюця Скініяй, а затым падчас розных сітуацый і вечарам пераглядаю дзень, дзякую і прашу бласлаўлення на ноч. Сталейшыя сестры моляцца і Літургіяй гадзін…. Але пра гэта пазней.
    ** “быць у Хрысце” – быць ахрышчаным і “апранутым” у запаведзі Яго, хаця б гэту: “Любіце Бога больш чым сябе, а бліжняга – як сябе!” 😉
    Shares
Close Menu